воскресенье, 9 января 2022 г.

 

Сардэчна запрашаю!

Вы знаходзіцеся ў віртуальным кабінеце матэматыкі 

дзяржаўнай установы адукацыі  "Поразаўская сярэдняя школа"

Мне вельмі прыемна, што Вы зазірнулі на мой сайт!

 Спадзяюся, што прадстаўленая інфармацыя будзе цікавая і карысная не толькі настаўнікам матэматыкі, але і класным кіраўнікам, маладым педагогам, вучням.

Жадаю прыемнага і карыснага правядзення часу на старонках сайта.

Буду ўдзячная  за Вашы водгукі.

Аўтар сайта  Галась Марыя Чаславаўна

Цяжка ўявіць як жылі б людзі, калі б не ўмелі лічыць, вымяраць, параўноўваць. Гэтаму вучыць матэматыка. З малых гадоў гэтая цудоўная навука ўваходзіць у наша жыццё. З лікамі і лічбамі даводзіцца мець справу ўсім. Наўрад ці хтосьці стане адмаўляць неабходнасць матэматычных ведаў. Бо матэматыка вучыць чалавека думаць, аналізаваць, развівае лагічнае мысленне, памяць.

Нездарма кажуць: "Матэматыка - царыца ўсіх навук"

Чалавек, які ведае і любіць матэматыку, шчаслівы чалавек. У яго заўсёды парадак у думках, гармонія ў пачуццях, дакладнасць і правільнасць ў гаворцы. І вельмі дакладна прыкмечана: "Матэматыку ўжо за тое любіць патрэбна, што яна розум у парадак прыводзіць!"

 Няхай жыве матэматыка, лепшая з навук!